Калі я перайшоў у 3 клас - бацькі падаравалі мне саксафон-тенар. Я быў проста на сёмым небе ад шчасьця, а бацькі думалі куды б мяне накіраваць, каб іх інвестыцыя матэрыялізавалася у якаснай музыцы.
Думалі-думалі, ды так я і не прыдумалі - усе наборы ў музычныя школы сконьчыліся і я астаўся беў настаўніка. А граць так хацелася. І я граў, граў ад усяе душы, неўмеючы, не трапляючы а ні ў якія рамкі, але граў шчыра, з асалодаю і велізарным задавальненьнем - даставаў у вечары з пад ложку свой “рог ізабілія„ акуратна браў яго і... пачынаў граць. І быў у гэты момант самы шчасьлівы чалавек на зямлі і мне было пляваць хто і што думае - толькі б граць, толькі б не спыняцца...
Звыкла маё музыцыраваньне не працягвалася доўга - мозг майго таты невытрымліваў, ён прыбягаў угаворваў мяне адкласьці маю навуку да наступнага году, а часам і забіраў саксафон. Потым гісторыя паўтаралася - я зноў яго даставаў, дудзеў, а тата зноў прыйходзіў і ламаў увесь кайф. Так працягвалася бадай з паўгады, пакуль аднойчы бацькі не вырашылі аддаць мой саксафон знаёмым - маўляў - усяроўна толькі забаўляюся, а можа ён каму карысьці прынясе...
Я застаўся без саксафона, а граць так хацелася. Доўга у мяне небыло аніякіх інструмантаў, доўга мая унутранная музыка не знайходзіла выйсьця, пакуль аднойчы я не патрапіў у кампанію, дзе была гітара. Вось тады усё пачалося нанова - гітара, рэпетыцыі, музшкола, пасьля, нават нейкія музычныя гурты ціпа "ВІА", вось так граў я граў, але ніколі, ніколі больш я не атрымліваў такую асалоду, такое задавальненьне як тады, у трэцім класе, калі у руках у мяне быў мой саксафон. Пасьля яго шмат чаму навучыўся, шмат усялякіх інструмантаў пераспрабаваў, але ўсё гэта былі ўжо зусім іньшая музыка і зусім іньшая ігра...